BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Беларусі абмеркаваў з амбасадарам РФ ваенна-палітычнае становішча

  • 28.01.2015, 18:21

Андрэй Раўкоў правёў сустрэчу з Аляксандрам Сурыкавым.

Яна адбылася 28 студзеня ў беларускім вайсковым ведамстве, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Падчас сустрэчы кіраўнік Мінабароны Беларусі Андрэй Раўкоў і амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, актуальныя пытанні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва, а таксама стан вайсковага складніка «саюзнай дзяржавы».

Паводле вынікаў сустрэчы бакамі адзначаная важнасць развіцця ўзаемавыгадных кірункаў двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны