BE RU EN

Замена колаў цягнікоў на польскай мяжы зойме паўгадзіны

  • 28.01.2015, 16:39

На адрэзку Менск - Варшава пачнуць курсаваць хуткасныя цягнікі.

Пра гэта паведамляе Railway Gazette (пераклад - charter97.org).

Беларуская чыгунка ўсталявала аўтаматычную сістэму замены колавых пар з шырокай каляіны на еўрапейскую вузкую на станцыі Берасце і разлічвае на атрыманне сертыфіката на выкарыстанне пасажырскіх хуткасных цягнікоў Talgo ужо ў першым квартале 2015 года.

Устаноўка запатрабавала рэмадэлявання рэек і электрыфікацыі абсталявання. Праект рэалізуецца сумесна БЧ і Расейскай чыгункай, якая замовіла тры сістэмы замены колаў для розных каляін для цягнікоў Talgo для выкарыстання на адрэзку Масква - Менск - Варшава - Берлін.

Колы будуць рэгулявацца ў дыяпазоне шырыні каляіны ад 1.520 да 1.435 мм па меры павольнага прасоўвання чыгуначнага саставу праз сістэму, замяніўшы працаёмкую і доўгую працэдуру ўзняцця вагонаў і замены колаў уручную. Для цягнікоў Talgo на ўсе памежныя фармальнасці і каліброўкі колаў складу будзе адведзена паўгадзіны замест цяперашніх двух.

Апошнія навіны