BE RU EN

Мінгандлю закрыла шэсць кіёскаў «Хуткі-смачна»

  • 28.01.2015, 15:42

Міністэрства гандлю з 27 студзеня прыпыніла дзейнасць шасці аб'ектаў хуткага харчавання «Хуткі-смачна» ў Менску.

Гэтая пастанова прынятая паводле вынікаў кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных сумесна з інспекцыяй МПЗ Менску, паведамляе БелаПАН.

«Выяўленыя факты невыканання асартыментнага пераліку, парушэнні тэмпературных рэжымаў захоўвання паўфабрыкатаў, рэалізацыі тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці, парушэнні касавай дысцыпліны і іншыя», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства гандлю.

Мінгандлем выдадзенае прадпісанне аб прыпыненні дзейнасці вышэйзгаданых аб'ектаў хуткага харчавання на сем дзён.

Апошнія навіны