Крэмль шантажуе ПАРЕ і патрабуе вярнуць РФ права голасу
- 28.01.2015, 15:40
Расейская дэлегацыя заяўляе, што да Надзеі Саўчанкі пусцяць назіральнікаў ад еўрапейскіх інстытуцый у выпадку, калі Маскве вернуць права голасу ў ПАРЕ.
Пра гэта заявіў кіраўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ, кіраўнік камітэта Дзяржаўнай думы РФ у міжнародных справах Аляксей Пушкоў на брыфінгу ў Страсбургу, паведамляе "Еўрапейская праўда".
"Наша дэлегацыя прыняла пастанову звярнуцца ў следчыя органы з просьбай даць магчымасць прадстаўнікам ПАРЕ сустрэцца ў Расеі з Надзеяй Саўчанкай, каб пабачыць стан яе здароўя, правесці з ёй размову", - заявіў ён.
Ён плануе звярнуцца да дэпутатаў ПАРЕ з афіцыйнай прапановай у гэтым пытанні падчас дэбатаў датычных расейскага пытання ў сераду ўвечары.
У той жа час РФ вылучыла ўмову, пры выкананні якой такое наведванне будзе магчымым. Пушкоў нагадаў, што ў выпадку, калі ў дачыненні да РФ будзе адноўленае дзеянне дыпламатычных санкцый - яе пазбавяць права голасу і іншых правоў у рамках ПАРЕ, - то расейская дэлегацыя спыніць удзел у працы арганізацыі.
"Такая прапанова (наведванне Саўчанкі еўрапейскай праверкаю) можа быць рэалізаваная толькі ў выпадку, калі расейская дэлегацыя застанецца ў ПАРЕ. У выпадку, калі мы сыходзім да канца года з асамблеі, ніякіх кантактаў паміж Расеяй і асамблеяй не прадугледжана", - папярэдзіў ён.