BE RU EN

«Транспартны падатак» будзе цалкам сыходзіць у дзяржбюджэт

  • 28.01.2015, 11:42

Дзяржпадатак за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе залічвацца ў рэспубліканскі бюджэт.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 30 снежня 2014 г. №90, якая афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Пастановай Мінфіна №90 размеркаваныя паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі дзяржаўныя падаткі і штрафы за ўчыненне правапарушэнняў. Дакумент уваходзіць у дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

Раней, нагадаем, сродкі ад «транспартнага падатку», сабранага ў канкрэтным рэгіёне, падзяляліся паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі 50/50.

Апошнія навіны