BE RU EN

Гадзіннікі Apple Watch паступяць у продаж у красавіку

  • 28.01.2015, 11:40

Гадзіннікі будуць каштаваць $349 і мець тры мадэлі.

Генеральны дырэктар Apple Цім Кук заявіў, што продаж доўгачаканых гадзіннікаў Apple Watch пачнецца ў красавіку, паведамляе The Verge.

Гадзіннікі будуць мець тры мадэлі: звычайная мадэль, спартовая версія, прызначаная для актыўных карыстальнікаў, і гадзіннікі ультра-прэміум-класа Apple Watch Edition, якія могуць каштаваць тысячы даляраў, піша zn.ua.

Кошт на ўсе мадэлі пакуль не агучаны, вядома толькі, што Apple Watch будзе прадавацца па $349.

Прыладу можна будзе сінхранізаваць з iPhone і iPad.

Раней Apple ўпершыню прадставіла Apple Watch у пачатку верасня 2014 года разам з новымі iPhone 6 і iPhone 6 Plus.

Апошнія навіны