BE RU EN

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» будзе доўжыцца да 2019 года

  • 28.01.2015, 9:09

Трыбуны менскага стадыёна пасля рэканструкцыі змесцяць 25 тысяч гледачоў.

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў пытаннях фізічнай культуры і спорту Максім Рыжанкоў ў праграме «Спорт-кадр» на канале «Беларусь 5» заявіў, што закончыць яе да 2019 года для Беларусі цяпер справа гонару, піша «Прессбол».

- Прэзідэнт нашай краіны выказаўся адназначна - Беларусь не толькі плануе рэканструяваць «Дынама» як лёгкаатлетычны стадыён, але ўжо мае міжнародныя абавязацельствы для ўводу ў строй гэтага аб'екта ў сувязі з атрыманым правам правядзення ў Менску Еўрапейскага алімпійскага фестывалю моладзі ў 2019 годзе.

Стадыён «Дынама» ўжо прэзентаваны як арэна, дзе пройдзе вялікая колькасць розных спаборніцтваў, а таксама цырымонія адкрыцця і закрыцця. Для нас справа гонару выканаць усе работы ў тэрмін, - сказаў ён.

Пры гэтым на лёгкаатлетычным стадыёне цалкам можна будзе праводзіць футбольныя матчы, бо трыбуны разлічаныя на 25000 месцаў. У цяперашніх варунках папулярнасці беларускага футбола, гэта больш чым дастаткова.

Апошнія навіны