BE RU EN

Амбасадар ЗША: Прарасейскія баевікі парушылі Менскія дамоўленасці

  • 24.01.2015, 14:03

Амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает заявіў, што тэрарыстычны акт у Марыупалі дэманструе поўнае парушэнне Менскіх дамоўленасцей.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

"Сённяшні хаатычны абстрэл часткі Марыупаля прарасейскімі баевікамі, якія вядуць прамы наступ, з'яўляецца поўным парушэннем Менскіх дамоўленасцей", - адзначыў Пает.

Нагадаем, баевікі заявілі, што Менскі мемарандум больш не будзе разглядацца ў тым выглядзе, у якім ён быў прыняты першапачаткова.

Як вядома, 24 студзеня паміж 9-й і 10-й раніцы тэрарысты з "Градаў" абстралялі жылыя кварталы Марыупаля.

Паводле звестак МУС, у выніку абстрэлу загінулі 10 чалавек, але інфармацыя яшчэ ўдакладняецца. Найбольш пацярпеў раён вуліц Кіеўская, Алімпійская, 1 траўня.

Апошнія навіны