BE RU EN

Малдаўскі дальнабойнік прапаноўваў беларускаму мытніку €150 хабару

  • 17.01.2015, 18:16

Спробы дачы хабару спыненыя гомельскімі мытнікамі.

10 студзеня пры правядзенні мытнага кантролю грузавога аўтамабіля «Рэно», зарэгістраванага ў Малдове, было ўстаноўлена, што ў кіроўцы адсутнічае дазвол на міжнародную перавозку, паведамляе БелаПАН.

Грамадзяніну Малдовы было прапанавана выплаціць штраф у аддзяленні «Беларусбанка» у адпаведнасці з арт. 18.42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, мінімальная сума якога склала 20 базавых велічынь, а таксама быў выдадзены нумар разліковага рахунку з сумай штрафу і вернуты пашпарт для аплаты.

«Аднак замест квітанцыі аб аплаце грамадзянін прад'явіў інспектару мытні пашпарт, у якім знаходзіліся 150 еўра, спадзеючыся пазбегнуць адказнасці за парушэнне мытнага заканадаўства», - паведамляе ДМК.

Мытнікам былі выкліканыя супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі і аператыўная група раённага аддзела ўнутраных спраў.

13 студзень ў РПМА «Новая Гута» службовымі асобамі мытні цягам дня спынена чатыры спробы дачы хабару. Сума «ўзнагароды» вагалася ад 10 еўра да 2500 расейскіх рублёў.

Апошнія навіны