BE RU EN

Рух цягнікоў пад Ла-Маншам спынена праз задымленне

  • 17.01.2015, 16:57

Рух высакахуткасных цягнікоў Eurostar паміж французскім Кале і ангельскім Дуўрам часова прыпынена.

Прычынай стала задымленне тунэлю пад Ла-Маншам, паведамляе BBC.

«Еўратунэль зачынены праз задымленне ў паўночным тунэлі, - сказана ў паведамленні на сайце Eurostar. - Калі вы запланавалі сваё падарожжа на сённяшні дзень, мы рэкамендуем вам адкласці яго і не прыязджаць на вакзал», - таксама адзначаецца ў паведамленні.

Прычына задымлення невядомая.

Апошнія навіны