BE RU EN

«Белавія» знізіла кошты на палёт у Казахстан

  • 17.01.2015, 14:47

«Белавія» знізіла кошты на пералёт паміж Менскам і Кастанаем.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

З гэтага часу мінімальны кошт квітка па названым маршруце складзе 178 еўра. Палёт у абодва бакі з улікам усіх збораў - 327 еўра. Да гэтага кошт квітка быў 477 еўра.

У кампаніі падкрэслілі, што ў гэтым годзе «Белавія» ўпершыню выконвае рэйсы паміж Менскам і Кастанаем у перыяд дзеяння зімовага раскладу.

Акрамя таго, спецыялісты перавозчыка працуюць над больш прывабнымі тарыфамі для пасажыраў, якія вандруюць з Казахстана транзітам праз Менск.

Нагадаем, урад Беларусі паставіў перад «Белавіяй» задачу ў зніжэнні тарыфаў на авіябілеты.

Апошнія навіны