BE RU EN

Расейскія баевікі заявілі, што менскія перамовы сарваныя праз няяўку Кучмы

  • 17.01.2015, 13:53

Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка заяўляе пра зрыў перамоваў кантактнай групы ў Менску праз няяўку прадстаўніка Украіны, былога прэзідэнта Леаніда Кучмы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве «ДНР», паведамляюць «Украінскія навіны».

Паводле версіі сепаратыстаў, перамовы ў Менску не адбыліся праз адсутнасць Кучмы.

«Кучма не прыехаў, патлумачыўшы свой учынак тым, што ў Менск не прыехалі Захарчанка і Платніцкі», - адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым «ДНР» падкрэсліла, што ў любым выпадку застаецца адкрытай для перамоўнага працэсу. Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны павінна было адбыцца 16 студзеня.

Апошнія навіны