BE RU EN

Вольга Гаварцова не змагла прабіцца ў асноўную сетку Australian Open

  • 17.01.2015, 10:14

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (145-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не прайшла ў асноўную сетку адзіночнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

17 студзеня ў трэцім, вызначальным раўндзе кваліфікацыі Вольга Гаварцова саступіла Стэфані Форэтц (197) з Францыі - 6: 7, 3: 6, паведамляе БелаПАН.

Такім чынам, у асноўнай сетцы Australian Open Беларусь будзе прадстаўленая толькі Вікторыяй Азаранкай (41), якой у першым крузе трэба будзе сустрэцца з амерыканкай Слоан Стывенс (34).

Апошнія навіны