BE RU EN

Моцны вецер пакінуў без святла 368 населеных пунктаў

  • 12.01.2015, 9:48

Адключэнні аператыўна выпраўляецца аварыйнымі брыгадамі.

Моцны вецер за мінулы дзень пакінуў без святла 368 населеных пунктаў Беларусі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

"Адключэнні аператыўна выпраўляюцца аварыйнымі брыгадамі. Паводле апошніх звестак застаюцца без электразабеспячэння 47 населеных пунктаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Парывамі ветру, які дасягаў 20 метраў у секунду, пашкоджаныя дахі васьмі сельскагаспадарчых будынкаў і аднаго жылога дома ў сямі населеных пунктах Маларыцкага, Жабінкаўскага, Баранавіцкага раёнаў і ў Берасці.

Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Апошнія навіны