BE RU EN

Украіна атрымае ад NATO высокадакладную зброю

  • 5.09.2014, 0:00

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая ва Уэльсе.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з Генсекам альянсу Андэрсам фог Расмусэнам, піша «Европейская правда».

«Дасягнутая дамоўленасць на двухбаковым узроўні з краінамі-сябрамі NATO адносна вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку аб пастаўках несмяротнага і смяротнага ўзбраення, уключаючы высокадакладную зброю», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Пётр Парашэнка асобна падкрэсліў, што гэтая дамоўленасць дасягнутая не з альянсам у цэлым, а з канкрэтнымі краінамі-удзельніцамі альянсу.

Між тым, NATO не мае пярэчанняў адносна такіх паставак і нават заахвочвае іх.

«У рэзалюцыі камісіі Украіна-NATO будуць словы адносна заахвочвання вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва», - адзначыў прэзідэнт.

Пётр Парашэнка не ўдакладніў, з якімі менавіта краінамі ён дамовіўся аб вайсковай дапамозе. Вядома, што ў чацвер ён праводзіў сустрэчы з лідэрамі ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і Канады.

Фота: AP

Апошнія навіны