BE RU EN

Марына Коктыш перамагла ў справе супраць улад Беларусі

  • 3.09.2014, 14:26

Беларуская журналістка абараніла свае правы ў Камітэце правоў чалавека ААН.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў, што правы Марыны Коктыш былі парушаныя пры адмове ёй у акрэдытацыі ў "палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу".

«Камітэт правоў чалавека ААН прыйшоў да высновы, што беларускія ўлады пры адмове ў акрэдытацыі намесніцы галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Марыне Коктыш парушылі артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе кожнаму чалавеку права на свабодны збор, пошук і распаўсюджванне інфармацыі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Беларуская асацыяцыя журналістаў удакладніла, што Марына Коктыш была пазбаўленая акрэдытацыі ў ніжэйшую палату беларускага «парламэнта» у 2008 годзе без тлумачэння прычын.

«Журналістка звярталася з просьбай аб акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, але без тлумачэння прычын атрымала адмову, хоць раней такую акрэдытацыю мела. Пасля гэтага Марына Коктыш некалькі разоў звярталася ў суд, але сітуацыя з акрэдытацыяй журналісткі так і не змянілася», - сказалі ў БАЖ.

Апошнія навіны