BE RU EN

«Рэгіяналку» Бандарэнку выгналі з трыбуны парламента: «Нам хапае ОРТ і РТР» (Відэа)

  • 2.09.2014, 11:43

Дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Алену Бандарэнку пагналі з парламенцкай трыбуны за расейскую прапаганду.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.

Народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Алена Бандарэнка ў сваім выступе заявіла, што ўлада, якая пасылае сваё войска бамбіць мірныя гарады, злачынная. Спікер Аляксандр Турчынаў запатрабаваў ад яе спыніць расейскую прапаганду і папрасіў адключыць мікрафон.

Турчынаў адзначыў, што ўкраінская армія абараняе краіну і яе грамадзян, у тым ліку і Бандарэнку, ад расейскай агрэсіі. Бандарэнка яшчэ некаторы час пастаяла каля парламенцкай трыбуны і вярнулася на сваё месца пад асуджальныя крыкі праўладных дэпутатаў.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=020914_bon

Апошнія навіны