BE RU EN

Міхалок і BRUTTO прадставілі альбом «Underdog»

  • 12.09.2014, 9:12

Альбом выкладзены ў інтэрнэце.

«Underdog» быў прадстаўлены без усялякіх дадатковых тлумачэнняў, абвестак і прэс-рэлізаў, піша 34mag.net. Ён быў выдадзены лэйблам «Пяршак».

У маніфесце, які суправаджае прэм'еру, сказана наступнае: «З намі - зямля нашых бацькоў, з намі - нашы жонкі і дзеці. Мы - не адзіночкі. Побач - нашы сябры. Не перашкаджайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п ... ды. Мы прыйшлі даўно, а сыйдзем не хутка».

У альбоме 12 песень, дзве з якіх - на беларускай мове.

Нагадаем, 1 верасня былы гурт Сяргея Міхалка афіцыйна спыніў існаванне. У гэты ж дзень музыкі прадставілі два новыя праекты - BRUTTO і Trubetskoy.

Апошнія навіны