BE RU EN

BMW стварае аўто на вадародным паліве

  • 5.08.2014, 21:14

Электрамабіль BMW i3 атрымае мадыфікацыю, якая працуе на вадародным паліве.

Як паведамляе інтэрнэт-выданне Motoring, першая ў гісторыі баварскай маркі мадэль з сілавой устаноўкай на паліўных вочках з'явіцца ў 2016 годзе.

На вадародным BMW i3 будуць ужытыя адпаведныя тэхналогіі кампаніі Toyota ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве нямецкіх і японскіх вытворцаў, падпісанага ў пачатку 2013 года, піша Motor.ru.

Першая серыйная вадародная мадэль Toyota, якая атрымае назву Mirai (у перакладзе з японскага - "будучыня"), з'явіцца ў 2015 годзе. Яе абсталююць электрарухавіком магутнасцю 136 к.с.

Энэргію для батарэй, якія будуць падсілкоўваць электрарухавік, выпрацоўваюць паліўныя вочкі ў працэсе хімічнай рэакцыі паміж вадародам і кіслародам. Адзіным выкідам такой сілавой устаноўкі з'яўляецца вада.

Апошнія навіны