BE RU EN

Расейцы абстралялі пазіцыі ўкраінскіх жаўнераў супрацьтанкавымі ракетамі

  • 30.08.2014, 12:59

Абстрэлы пазіцый і блокпостаў сіл АТА з расейскай тэрыторыі не спыняюцца.

Як стала вядома, расейская старана ўжыла супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты.

"Не спыняюцца абстрэлы пазіцый і блокпостаў сіл АТА непадалёк населеных пунктаў Успенка, Макарава, Маламікалаеўка, Чырвоная Паляна, Маёрск, Верхняе Траецкае, Дзебальцава, Першамайск, Камсамольскае", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы штаба АТА.

Адзначаецца, што двойчы з танкаў і ўстановак БМ-21 "Град" быў абстраляны аэрадром Луганску.

З боку Расейскай Федэрацыі былі абстраляныя пазіцыі нашых вайскоўцаў непадалёк ад населенага пункта Гарадзішча.

Расейцы ўжылі супраць украінскіх войскаў супрацьтанкавыя кіруемыя ракеты, падкрэсліваюць у штабе.

Апошнія навіны