BE RU EN

Прыпаркаваныя ля школ аўтамабілі будуць адпраўляць на штрафстаянку

  • 24.08.2014, 19:24

Новаўвядзенне ўвойдзе ў дзеянне 1 верасня.

Аўтамабілі, прыпаркаваныя каля школ з парушэннямі правілаў прыпынку і стаянкі, цяпер будуць эвакуяваць. Пра гэта «Менску-навінам» распавяла кіраўніца прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская. Для таго, каб кантраляваць сітуацыю, каля школ будуць дзяжурыць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Акрамя таго, з 25 жніўня да 5 верасня ДАІ праводзіць спецыяльную аперацыю «Увага - дзеці», падчас якой супрацоўнікі інспекцыі наведаюць працоўныя калектывы і правядуць прафілактычныя гутаркі з дзецьмі і бацькамі. Усім кіроўцам у гэтыя дні раяць рухацца з уключаным блізкім святлом фар нават у светлы час сутак.

Апошнія навіны