BE RU EN

Віталь Ярэма: Вораг будзе бліжэйшым часам выкінуты з краіны

  • 24.08.2014, 14:59

Украіну хутка чакае перамога.

Генеральны пракурор Віталь Ярэма заявіў, што падчас вайсковага парада Украіна даказала: перамагчы яе немагчыма.

Пра гэта піша "Укрінфарм".

"Я ўпэўнены, што мы пераможам і вораг будзе бліжэйшым часам выкінуты з тэрыторыі краіны або знішчаны, або прыцягнуты да законнай адказнасці", - сказаў Ярэма.

"Мне вельмі прыемна, і душа напаўняецца гонарам праз тое, што мы сёння настолькі разам, што наша нацыя аб'ядналася вакол гэтага гора, якое, на жаль, ёсць на ўсходзе нашай краіны", - сказаў Ярэма.

З ягоных слоў, падчас вайсковага парада Украіна даказала: перамагчы яе немагчыма.

Ён адзначыў, што тэхніка, якая была на парадзе, ужо заўтра будзе браць удзел у баявых дзеяннях на Данбасе.

На вайсковым парадзе прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падкрэсліў, што ўкраінцы перажываюць нараджэнне новай Украіны, і параўнаў Дзень Незалежнасці з Калядамі.

Апошнія навіны