BE RU EN

Шэнан Брыгс накаўтаваў спаборніка і абліўся ледзяной вадой

  • 24.08.2014, 14:56

Экс-чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе далучыўся да дабрачыннай акцыі Ice Bucket Challenge.

Экс-чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Шэнан Брыгс працягвае паляпшаць статыстыку сваіх выступаў на прафесійным рынгу перад магчымым паядынкам супраць дзеючага чэмпіёна свету Уладзіміра Клічко.

Напярэдадні 42-гадовы Брыгс атрымаў у ЗША перамогу тэхнічным накаўтам у дзясятым раўндзе над суайчыннікам Коры Фелпсам (16-6-1), паспяхова абараніўшы тытул NABA ў суперцяжкай вазе, піша ua.tribuna.com.

Гэта ўжо пятая перамога Брыгса за апошнія пяць месяцаў.

Адразу пасля заканчэння паядынку Шэнан далучыўся да дабрачыннай акцыі Ice Bucket Challenge, абліўшыся халоднай вадой.

Апошнія навіны