BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Мяне ўжо амаль не турбуюць болі ў калене

  • 24.08.2014, 13:56

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла заўзятарам аб стане свайго здароўя перад стартам US Open.

Аб гэтым піша gotennis.ru.

"Траўмаванае калена ўсё менш мяне турбуе", - цытуе Азаранка амерыканскае выданне Sports Illustrated. "На трэніроўках яно не выклікае ніякіх праблем. Ды і не прыходзіцца ўжо накладваць так шмат павязак", - кажа яна.

Нагадаем таксама, што ў першым крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША 25-гадовая беларуская спартоўка згуляе супраць японкі Місакі ДоІ.

Апошнія навіны