BE RU EN

Пачаў працу англамоўны канал Ukraine Today

  • 24.08.2014, 12:21

Канал будзе транслявацца на ўсёй частцы Украіны, большай частцы Еўропы і плануе запуск на тэрыторыю ЗША

Аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага медыяхолдынга 1+1 медыя.

"Вяшчанне вядзецца 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень на ангельскай мове. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсіх 24-х гадзін", - адзначаецца ў паведамленні.

Ліцэнзію на спадарожнікавае вяшчанне тэлеканала Ukraine Today Нацыянальная рада Украіны ў пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выдала кампаніі УНІАН ТБ. Праграмы Ukraine Today могуць бачыць гледачы ўсёй Украіны і большай частцы Еўропы і Расеі. З наступнага года канал будзе даступны на тэрыторыі ЗША.

Паводле звестак Нацыянальнай рады, дырэкцыя канала праводзіць актыўную працу ў прыцягненню да рэтрансляцыі праграм Ukraine Today кабельных аператараў еўрапейскіх краін. Пры гэтым прыярытэтнымі напрамкамі з'яўляюцца Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя. Да працы ў Ukraine Today прыцягнутыя замежныя журналісты, якія на працягу доўгага часу працуюць ва Украіне.

Апошнія навіны