BE RU EN

Вайсковы парад у Кіеве (Відэа)

  • 24.08.2014, 10:22

На Хрышчаціку ў Кіеве пачаўся вайсковы парад, прысвечаны Дню Незалежнасці Украіны.

Прамую трансляцыю ўрачыстых мерапрыемстваў вядзе Hromadske ТБ.

Вайсковая тэхніка, якая дэманструецца на парадзе, будзе адпраўленая ў зону антытэрарыстычнай аперацыі.

Нагадаем, сёння Украіна святкуе 23 гадавіну абвяшчэння незалежнасці. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у многіх гарадах краіны.

У Кіеве ў гэты дзень адбудзецца вайсковы парад, парад вышыванак, кірмашы, парусная рэгата, некалькі канцэртаў і салют. Афіцыйныя ўрачыстасці ў сталіцы Украіны традыцыйна пачаліся з ускладання кветак да помнікаў Тарасу Шаўчэнку і Міхаілу Грушэўскаму.

Апошнія навіны