BE RU EN

«Шахцёр» і «Дынама» сёння згуляюць з PSV і «Насьёнал»

  • 21.08.2014, 12:51

Матчы Лігі Еўропы будуць паказаныя ў жывым эфіры.

Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5», піша «Прессбол».

«Беларусь 2» пакажа сустрэчу PSV - «Шахцёр» (пачатак трансляцыі а 19.45), а «Беларусь 5» арганізуе трансляцыю двубою «Дынама» Менск - «Насьёнал» (пачатак эфіру а 19.55).

На папярэдніх кваліфікацыйных стадыях «Шахцёр» узяў верх над ірландскім «Дзеры Сіці» (1:0 у гасцях, 5:1 дома) і бэльгійскім «Зюлтэ-Варэгем» (5:2 у гасцях, 2:2 дома), а «PSV Эйндховэн» стартаваў з 3-га кваліфікацыйнага раўнда, дзе двойчы адолеў аўстрыйскі «Санкт-Пельтэн»(1:0 дома, 3:2 у гасцях).

Апошнія навіны