BE RU EN

Акцыя салідарнасці з Украінай у Маскве скончылася затрыманнем

  • 12.08.2014, 21:51

Маскоўская паліцыя пачала затрымліваць тых, хто сабраўся на акцыю ў падтрымку цэласнасці Украіны.

Паліцыя цалкам ачапіла Лявонціеўскі завулак, дзе размешчаная ўкраінская дыпмісія, і выштурхвае тых, хто прыйшоў, піша УНІАН.

Паліцыянты патрабуюць сысці з праезнай часткі, выкрыкваючы ў мегафон: «Паніхіда скончылася». Шмат затрыманых скандуюць: «Слава Украіне!» «Героям слава». Таксама расейцы, якія сабраліся выкрыкваюць: «Ганьба!» І «Не забудзем, не прабачым!». Колькасць затрыманых павялічваецца.

Апошнія навіны