BE RU EN

Жыхар Слуцка пасварыўся з кандуктарам і разбіў шыбу ў аўтобусе

  • 12.08.2014, 19:17

Мужчына кінуў камень у транспартны сродак.

11 жніўня пасля праведзенай праверкі Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа паводле ч.1 арт.339 КК (хуліганства) ў дачыненні да 43-гадовага непрацоўнага жыхара Слуцка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Менскага аблвыканкама.

«12 ліпеня мужчына пасля канфлікту з кандуктарам маршрутнага аўтобуса «МАЗ» пры выхадзе на прыпынкавым пункце «Рынак» на вуліцы Леніна ў Слуцку з хуліганскіх меркаванняў кінуў камень у транспартны сродак, разбіўшы шыбу. Шкода склала 1,2 млн рублёў», - паведамілі там.

Апошнія навіны