BE RU EN

На самай буйной нафтаплатформе Расеі выявіліся непаладкі

  • 12.08.2014, 17:04

Праз санкцыі рамонт немагчымы.

Праца марской платформы «Арлан» прыпыненая з 16 ліпеня, а здабыча нафты часова не вядзецца. Пра гэта паведаміла gazeta.ru крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Непаладкі пакуль ліквідаваць не ўдалося. У выніку кампанія губляе каля $500-600 тысяч штодня. Крыніца паведаміла, што прычынай паломкі свідравога крана стала няўважлівасць абслуговага персаналу.

Сітуацыю ўскладняе і тое, што «Эксон Нафтагаз Лімітэд», якая кіруе працамі на платформе, не можа ўзгадніць пытанне з National Oil Varco - кампаніяй, якая пастаўляе абсталяванне для платформы, у тым ліку і праз абвешчаныя санкцыі.

Акрамя таго, рамонт затарможваецца праз расейскія тэхнічныя патрабаванні, у прыватнасці, праз дзеянні Растэхнадзору.

Платформа «Арлан» працуе ў Ахоцкім моры з 2005 года і з'яўляецца сумесным праектам кампаній «Раснафта» і ExxonMobile.

Апошнія навіны