BE RU EN

Крамы абавязалі прадаваць 36 тыпаў беларускага шакаладу

  • 12.08.2014, 12:13

Ва ўніверсамах і супермаркетах павінна быць 40 найменняў беларускага шакаладу, а ў гіпермаркетах - 80.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства гандлю №20 ад 8 траўня 2014 года, якая ўваходзіць у дзеянне сёння. Згодна з дакументам, аб'екты гандлю пры рэалізацыі тавараў замежнай вытворчасці абавязаныя забяспечыць наяўнасць адпаведнай прадукцыі, выпушчанай прадпрыемствамі Беларусі.

Да прыкладу, у гастраномах з універсальным асартыментам харчовых тавараў гандлёвай плошчай ад 200 кв м павінна прадавацца не менш за 40 найменняў шакаладу айчыннай вытворчасці. Ва ўніверсамах і супермаркетах гандлёвай плошчай ад 1 тысячы да 2,5 тысяч кв м павінна быць прапанавана як мінімум 80 найменняў шакаладу, а ў гіпермаркетах гандлёвай плошчай ад 8 тысяч кв м - 120 найменняў, у спецыялізаваных і вузкаспецыялізаваных харчовых крамах - 36 найменняў. Акрамя таго, у кіёсках - мінімум 5 найменняў шакаладу беларускіх вытворцаў.

Акрамя таго, у гастраномах гандлёвай плошчай ад 200 кв м павінна прадавацца не менш за тры найменні малака айчыннай вытворчасці, ва ўніверсамах і супермаркетах - не менш за 10 найменняў. Гіпермаркеты абавязаныя прапанаваць спажыўцам як мінімум 30 тыпаў беларускага малака, а спецыялізаваныя і вузкаспецыялізаваныя харчовыя крамы - 6 найменняў.

Фота: Wikimedia

Апошнія навіны