BE RU EN

Лукашэнка запатрабаваў канфіскаваць незабудаваныя надзелы

  • 1.08.2014, 12:58

Лукашэнка даручыў актывізаваць працу канфіскацыі незапатрабаваных пад будаўніцтва зямельных дзялянак.

Адпаведную задачу дыктатар паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Менскую вобласць, піша БелТА.

Трэба вывучыць сітуацыю з выдзеленымі раней пад будаўніцтва зямельнымі надзеламі, і ў выпадку невыкарыстання iх паводле мэтавага прызначэння ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны канфіскоўваць такія зямлі, падкрэсліў ён. "Трэба канфіскаваць усе землі, якія даўно аддадзеныя пад будоўлі, але дагэтуль не забудаваныя", - даручыў Лукашэнка.

Як далажыў старшыня Менскага аблвыканкама Сямён Шапіра, як правіла, пасля атрымання зямлі будаўніцтва павінна быць закончанае цягам 3 гадоў. "У адпаведнасці з дамовай, як правіла, цягам трох гадоў. Але ёсць дамовы на 4-5 гадоў", - удакладніў губернатар.

"Усё гэта трэба падняць і прывесці ў ідэальны парадак", - запатрабаваў Лукашэнка.

Апошнія навіны