BE RU EN

Bloomberg: G7 заблакуе праекты РФ у Сусветным банку

  • 1.08.2014, 11:09

Расея можа страціць $ 1,5 млрд міжнароднага фінансавання на інвестыцыйныя праекты.

Міністры краін G7 на мінулым тыдні прынялі аднадушную пастанову аб блакаванні інвестыцыйных праектаў Расеі ў Сусветным банку.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з тэмай.

Такая пастанова ставіць пад пытанне $ 1,5 млрд міжнароднага фінансавання для Расеі.

У гэты момант Сусветны банк разглядае дзевяць расейскіх праектаў, у тым ліку праект у галіне дашкольнай адукацыі і падвышэння энэргаэфэктыўнасці, піша gordonua.com.

Акрамя таго, 10 праектаў РФ знаходзяцца на стадыі рэалізацыі і фінансавання.

Краіны G7 валодаюць 40% галасоў у Сусветным банку і могуць заблакаваць праекты праз Раду дырэктараў.

Фота: AFP

Апошнія навіны