BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Раб Пуціна не можа адыграць канструктыўную ролю ў перамовах

  • 31.07.2014, 11:50

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі мяркуе, што перамовы ў Менску будуць чарговым фарсам.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч каментуе «Радыё Свабода» перспектывы сённяшніх трохстаронніх перамоў аб украінскім пытанні, якія запланаваныя ў Менску.

«Я думаю, што ніякіх зрухаў ад перамоваў не будзе. Тая крывадушнасць, якую паказвае Расея, калі яна хоча накіраваць туды міратворцаў, калі захопнікі хочуць выступіць у ролі міратворцаў, - гэта крывадушнасць ні з чым не параўнальная. Спадзявацца на тое, што раб Пуціна Лукашэнка тут можа адыграць нейкую канструктыўную ролю, не варта. Лукашэнка быў, ёсць і будзе пад Пуціным, ён не адважыцца зрабіць і паўкроку, недазволенага Пуціным.

Таму тут будзе чарговы фарс. Толькі шкада, што наіўны Захад на нешта тут спадзяецца. Гэта абсалютна выключана, я ў гэтым упэўнены», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны