BE RU EN

Жыровічам і Любчы вярнулі старажытныя гербы

  • 29.07.2014, 19:25

Заснаваныя гербы некалькіх населеных пунктаў Віцебскай і Гарадзенскай абласцей.

Пастанова аб гэтым прынятая «ў мэтах аднаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Заснаваны герб аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

У Гарадзенскай вобласці заснаваныя гербы гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна, аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна і аграгарадка Адэльск Гарадзенскага раёна.

Указам таксама зацверджаны палажэнні аб гербах адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Любча і Жыровічы атрымалі свае гербы разам з Магдэбургскім правам у XVI-XVII стагоддзях. Зацверджаная сімволіка населеных пунктаў ідэнтычная ім.

Выява герба аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна
Выява герба аграгарадка Адэльск Гарадзенскага раёна
Выява герба аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна
Выява герба гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна

Апошнія навіны