BE RU EN

Міхалкоў падзякаваў Канстанцінаву «за вяртанне Крыму»

  • 24.07.2014, 12:13

Старшыня Рады кінематаграфістаў Расеі Мікіта Міхалкоў сустрэўся з крымскім «спікерам» Уладзімірам Канстанцінавым.

Падчас сустрэчы Міхалкоў заявіў, што Ялце трэба адрадзіць былую славу і стаць культурным цэнтрам Крыму, паўднёвай расейскай сталіцай мастацтваў.

Таксама ён падзякаваў Канстанцінаву «за вяртанне Крыму ў Расею».

Бакі абмеркавалі стварэнне ў Крыме філіяла Фонду культуры Расеі, аднаўленне Ялцінскай кінастудыі як моладзевага цэнтра развіцця кінематаграфіі, правядзенне Ялцінскага міжнароднага фестывалю «Еўразійскі мост» і адкрытага фэсту студэнцкіх і дэбютных фільмаў «Святая Ганна», паведамляе «Крым.Реалии».

Нагадаем, раней Міхалкоў актыўна вітаў агрэсію Расеі супраць Украіны. Яго відэазварот напоўнены нянавісцю да Украіне і яе народу.

Апошнія навіны