BE RU EN

Рэдактар «Эхо Москвы» правяла антывайсковы пікет ля сцен Крамля

  • 22.07.2014, 21:59

Анастасія Фазуліна выйшла на Манежную плошчу ў Маскве на адзіночны пікет.

У руках рэдактар-мадэратар сайта «Эхо Москвы» трымала плакат з заклікам спыніць вайну і «акрываўленым» партрэтам Уладзіміра Пуціна.

«На самой справе мы жывем у краіне пуцінскіх зомбі. На жаль! І што рабіць я не ведаю. Я выйшла, таму што больш ніхто не выходзіць. А маўчаць жа немагчыма. Невыносна маўчаць»,- напісала Анастасія Фазуліна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», каментуючы фота.

Апошнія навіны