BE RU EN

На месцы загубы Міхаіла Жызнеўскага ўсталявалі мемарыял

  • 16.07.2014, 17:33

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага з'явіўся мемарыял герою Майдана з Беларусі.

Відэа з такім зместам у рэдакцыю сайта charter97.org даслаў чытач са сталіцы Украіны. Варта адзначыць, што партрэты Міхаіла Жызнеўскі разам з бел-чырвона-белымі сцягамі з'яўляліся ў цэнтры Кіева і раней, але перыядычна знікалі.

Нагадаем, беларус быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня гэтага году падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Ягонае пахаванне адбылося ўвечары 28 студзеня ля вёскі Знамя Працы пад Гомелем.

Апошнія навіны