BE RU EN

У Добрушы «ГАЗ» упаў з моста на трактар

  • 12.07.2014, 12:59

У Добрушы кіроўца на аўтамабілі «ГАЗ» з'ехаў з моста, які будуецца, і зваліўся на прыпаркаваны ўнізе трактар.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Учора каля 22.30 кіроўца 1988 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ 2705», рухаўся па праспекце Луначарскага ў кірунку плошчы Леніна раённага цэнтра. Падчас руху праз няправільна абраную хуткасць ён не справіўся з кіраваннем аўтамабіля. У выніку з'ехаў з моста праз раку Іпуць, пры гэтым учыніўшы падзенне на прыпаркаваны ўнізе трактар ДТ75, пасля чаго стукнуўся аб жалезабетонную канструкцыю моста.

У выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Добрушскай цэнтральнай раённай лякарні.

Апошнія навіны