BE RU EN

Лаўроў просіць Кэры паўплываць на Парашэнку

  • 1.07.2014, 21:40

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пагаварыў праз тэлефон з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Кіраўнік МЗС РФ заявіў, што пастанова прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі спыніць замірэнне на ўсходзе падрывае дамоўленасці, дасягнутыя сусветнымі лідэрамі, і развязвае новы віток кровапраліцця на Украіне, які вядзе да непрадказальных наступстваў. Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС Расеі.

«Лаўроў заявіў аб недапушчальнасці патурання Кіеву ў яго лініі на сілавое сцісканне пратэстных выступаў у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, заклікаўшы ЗША выкарыстоўваць свае магчымасці, каб пераканаць украінскія ўлады ў згубнасці абранага імі курса. Асабліва адзначана, што зацікаўленыя краіны павінны супольнымі намаганнямі дамагчыся неадкладнага і ўстойлівага спынення агню, развязання вострых гуманітарных праблем, пачатку рэальных перамоваў з супрацьлеглых бакоў аб урэгуляванні ўнутранага крызісу ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначылі, што Кэры запэўніў, што падзяляе гэтыя мэты, але бачыць разыходжанні «у падыходах да выбару шляхоў іх дасягнення".

Апошнія навіны