Аваков: Адная з ключавых задач - перацяць мяжу з Расеяй
- 1.07.2014, 21:29
Адной з асноўных задач новай фазы АТА з'яўляецца поўнае перацінанне мяжы Украіны з Расеяй.
Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у аўторак у Ізюме, піша Інтэрфакс-Украіна.
"Адна з ключавых задач гэтай фазы АТА - поўнае, татальнае перацінанне мяжы. Ня перацінанне агнявым кантактам, а поўнае перацінанне", - сказаў Авакаў.
Ён адзначыў, што танкі з Расейскай Федэрацыі змаглі трапіць на тэрыторыю Украіны менавіта таму, што мяжа не была перацятая.
"Паводле нашых ацэнак ў Славянску знаходзіцца больш за 10 машын (танкаў - ІФ), у тым ліку машыны, знятыя з пастамента, адрамантаваныя на адным з заводаў, а таксама машыны, якія прайшлі праз мяжу з Расейскай Федэрацыяй, праз Ізварына, праз Краснапартызанск. Менавіта таму адна з ключавых задач - поўнае перацінанне межаў ", - сказаў Авакаў.