BE RU EN

Фотафакт: Моніка Левінскі выйшла ў свет пасля дзесяцігадовага пустэльніцтва

  • 1.07.2014, 18:10

Скандальна вядомая сакратарка экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана Моніка Левінскі выйшла ў свет пасля дзесяцігадовага пустэльніцтва.

Аб гэтым піша The Daily Mail.

Фота: AFP/Scanpix

Левінскі наведала дабрачынны вечар у Лондане. Мерапрыемства, арганізаванае Мары Кюры ракавым хворым, праходзіла ў Каралеўскім шпіталі ў Чэлсі.

Як мяркуе газета, выглядала Левінскі на гэтым свецкім вечары добра.

Выданне таксама звяртае ўвагу, што экс-сакратарка Клінтана выбрала «цікавы час» для вяртання, бо ён практычна супаў з выхадам новых мемуараў былога дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан «Цяжкія альтэрнатывы».

Раней Левінскі заявіла, што Клінтаны не выплацілі ёй кампенсацыю пасля скандалу аб сувязі з былым прэзідэнтам ЗША.

Апошнія навіны