BE RU EN

Шуневіч спрэзентаваў ветэранам кілбасу

  • 1.07.2014, 16:58

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч узяў удзел у цырымоніі ўшанавання былых супрацоўнікаў АУД і ўнутраных войскаў - ветэранаў ВАВ.

"Вялікая Айчынная вайна стала не проста эпахальнай падзеяй дваццатага стагоддзя, а неймаверна цяжкім выпрабаваннем для ўсёй нашай краіны, - сказаў Ігар Шуневіч. - Гады святой барацьбы за свабоду і незалежнасць Айчыны поўняцца народным гераізмам, надзвычайнай мужнасцю сотняў тысяч абаронцаў Радзімы. Мы ніколі не забудзем, якім коштам дасталася вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бо трагедыя вайны кранула кожнага чалавека".

Пасля паказу відэафільма, прысвечанага падзеям тых трагічных гадоў, ветэраны атрымалі з рук кіраўніка ўстановы юбілейныя медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". У дадатак ім былі ўручаны рэчмяшкі, якія нічым не адрозніваюцца ад тых, што насілі байцы на фронце. "Толькі вось напоўнены яны куды больш разнастайным правіянтам, уключаючы мёд і мясныя дэлікатэсы", - адзначылі ў МУС.

Апошнія навіны