BE RU EN

У менскім двары ноччу згарэлі Mercedes і Fiat

  • 1.07.2014, 14:29

Прычына пажару невядомая.

Ранкам 29 чэрвеня а 4 гадзіне 33 хвіліне на пульт дыспетчара 101 паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля ў двары дома мікрараёна Сокал. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Да месца выкліку на адрасе вуліца Арлоўская, 8 прыбылі ратавальнікі, якія выявілі, што ў двары дома гарыць легкавы аўтамабіль «Мэрсэдэс-Е200», 2003 выпуску і побач стаіць аўтамабіль «Фіят».

Пажар быў аператыўна ліквідаваны а 4 гадзіне 39-й хвіліне. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, салон, лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля «Мэрсэдэс», а таксама прыпаркаваны побач «Фіят-Марэ», 1999 года выпуску: у ім пацярпеў салон і лакафарбавае пакрыццё.

Чытач сайта onliner.by падзяліўся відэа НЗ.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны