BE RU EN

Марцін Шульц пераабраны кіраўніком Еўрапарламенту

  • 1.07.2014, 14:13

Лідэр еўрапарламенцкай фракцыі сацыялістаў Марцін Шульц стаў старшынём Еўрапарламента.

Ягоную кандыдатуру падтрымалі большасцю галасоў парламентарыі на першай сесіі ЕП у Страсбургу, піша ZN.ua.

Галасаванне мела фармальнай характар, бо раней найбуйнейшыя фракцыі ЕП - Еўрапейская народная партыя (ЕНП), сацыялісты і лібералы - дамовіліся аб стварэнні парламенцкай кааліцыі. ЕНП і лібералы не сталі вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду старшыні. Вышэйпералічаным тром палітычным групам належыць абсалютная большасць галасоў - 412 з 751.

Такім чынам, Шульц будзе ўзначальваць Еўрапейскі парламент на працягу бліжэйшых 2,5 гадоў. Раней ён падаў у адстаўку - такая пастанова была прынятая ў Брусэлі 18 чэрвеня. Прычынай адстаўкі стала абранне палітыка кіраўніком групы сацыялістаў і дэмакратаў ў Еўрапарламенце.

Марцін Шульц - нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, дэпутат Еўрапарламента з 1994 года. Старшыня Еўрапарламента 17 студзеня 2012 - 18 чэрвеня 2014 года. З 18 чэрвеня 2014 года Марцін Шульц - лідэр групы сацыялістаў і дэмакратаў ў Еўрапейскім парламенце, у сувязі з чым пакінуў пасаду прэзідэнта ЕП.

Апошнія навіны