BE RU EN

Цэнтр Гданьска паралізаваны: на вакзале знайшлі авіябомбу

  • 1.07.2014, 12:23

Бомба была знойдзена побач з адным з перонаў.

Падчас чыгуначных работ каля пятага перона цэнтральнага вакзала Гданьска рабочыя знайшлі бомбу, паведамляе TVN24. Паліцыя распавядае, што гэта авіябомба часоў Другой сусветнай вайны.

Тэрыторыя вакзала перакрытая, у Гданьск ужо едуць сапёры. Цэнтр горада паралізаваны, ужо паступаюць паведамленні аб корках і абцяжараным руху грамадскага транспарту.

Апошнія навіны