BE RU EN

Фотафакт: У менскім метро вывесілі расцяжку «За незалежную Беларусь»

  • 1.07.2014, 12:23

30 чэрвеня чальцы грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» вывесілі ў пераходзе станцыі «Каменная Горка» менскага метро расцяжку «За незалежную Беларусь».

Такім чынам грамадскія актывісты працягнулі серыю вулічных акцый па папулярызацыі бел-чырвона-белай сімволікі і абароне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Вялікі транспарант правісеў амаль 30 хвілін, пакуль яго не знялі супрацоўнікі міліцыі. Акцыя прайшла без эксцэсаў.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны