Чыноўнік Мінабароны РФ аб Еўропе: Метро зас ... нае, жанчыны страшныя
- 19.06.2014, 19:49
Галоўны рэдактар часопіса «Национальная оборона» з'ездзіў у Парыж.
Сваімі ўражаннямі Ігар Каротчанка падзяліўся на ўласнай старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр». Прывядзём некаторыя цытаты:
«Пракаціўся на параходзіку па Сене, выйшаў каля Луўра, дык там: лесвіца, якая вядзе з набярэжнай на вуліцу - у чалавечых экскрыментах».
«Уражанні ад Парыжа: Дзеўкі і жанчыны ўсе страшныя, апранутыя безгустоўна, шмат мужчын відавочна педзікаў. Метро засранае, усюды бруд і натоўпы неграў».
«Еўропа выраджаецца і дэградуе: гэта галоўнае ўражанне ад Парыжа, дзе я цяпер у камандзіроўцы на выставе ўзбраенняў».
Ігар Каротчанка - журналіст, ваенны эксперт, галоўны рэдактар часопіса «Национальная оборона», дырэктар Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй. У мінулым - старшыня Грамадскага савета пры Міністэрстве абароны РФ, быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Военно-промышленный курьер».