BE RU EN

У батальёне «Данбас» узнялі беларускі сцяг

  • 18.06.2014, 9:44

Беларусы, якія служаць ва ўкраінскім батальёне, вывесілі над сваім намётам бел-чырвона-белы сцяг.

Цяпер у «Данбасе» знаходзіцца каля 15 нашых суайчыннікаў. Частка з іх ужо даўно жыве ва Украіне, але большасць прыехала з Беларусі нядаўна мэтанакіравана ў батальён. Ёсць сярод добраахвотнікаў з нашай краіны і былыя актывісты апазіцыйных арганізацый, піша «Беларускі партызан».

Беларусы жывуць у некалькіх намётах у трэніровачным лагеры Нацыянальнай гвардыі Украіны. У намёце, над якім павесілі бел-чырвона-белы сцяг, жывуць таксама грузіны і ўкраінцы.

Батальён «Данбас» цяпер канчае камплектацыю асабістым складам і ў бліжэйшыя дні можа быць адпраўлены на ўсход Украіны. Усе беларусы, якія запісаліся на службу ў батальён, звярнуліся з лістом да міністра ўнутраных спраў Украіны з просьбай даць ім від на жыхарства ці нават украінскае грамадзянства. Міністр абяцаў дапамагчы з афармленнем дакументаў, каб беларусы служылі ў батальёне афіцыйна.

Апошнія навіны