BE RU EN

Быкаў намаляваў карыкатуру на Лукашэнку

  • 18.06.2014, 9:45

Малюнак пісьменніка публікуецца ўпершыню.

Сяргей Навумчык апублікаваў карыкатуру на Лукашэнку, якая захоўвалася ў яго архіве. На сайце «Радыё Свабода» ён піша, што аўтарам малюнка з'яўляецца Васіль Быкаў і малюнак апублікаваны ўпершыню.

«Падчас тэлефонных размоў Васіль увесь час нешта маляваў (на гэтым жа лісце паперы - нумар тэлефона, абрыўкі фраз, я іх абрэзаў пры сканаванні). Сам аўтар гэты малюнак не падпісваў. Пакінуў толькі нешта падобнае на нямецкае «Зіг! - Хайль!», - піша палітык.

Сяргей Навумчык распавёў, што на абнародаванне гэтай карыкатуры з архіваў яго падштурхнула затрыманне 17 чэрвеня графіцістаў, якія малявалі партрэты Васіля Быкава ў Менску.

Апошнія навіны